ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 верасня 2000 г. № 1407
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМIТЭТАМ ПА
ЗЯМЕЛЬНЫХ РЭСУРСАХ, ГЕАДЭЗII I КАРТАГРАФII РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ТАПАГРАФIЧНАЙ ЗДЫМКАЙ ФIНЛЯНДЫI АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ГЕАДЭЗII, КАРТАГРАФII, ЗЯМЕЛЬНАГА
КАДАСТРА I АЦЭНКI ЗЯМЛI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Дзяржаўнага камiтэта па зямельных
рэсурсах, геадэзii i картаграфii, узгодненай з Мiнiстэрствам
замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi Пагаднення
памiж Дзяржаўным камiтэтам па зямельных рэсурсах, геадэзii i
картаграфii Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнай тапаграфiчнай здымкай
Фiнляндыi аб супрацоўнiцтве ў галiне геадэзii, картаграфii,
зямельнага кадастра i ацэнкi зямлi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|