ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 кастрычнiка 2000 г. № 1610
АБ УЗНАГАРОДЖАННI РЭСПУБЛIКАНСКАГА ВУЧЭБНАГА КОМПЛЕКСУ
ГIМНАЗIЯ-КАЛЕДЖ ПРЫ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМII МУЗЫКI
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За высокiя дасягненнi ў справе выхавання таленавiтай моладзi,
значны ўклад у развiццё беларускага музычнага мастацтва
ўзнагародзiць Рэспублiканскi вучэбны комплекс гiмназiя-каледж пры
Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi Ганаровай граматай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН