ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 снежня 1999 г. N 2040
АБ УЗНАГАРОДЖАННI Р.М.ДВАРАНIНОВIЧА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За шматгадовую плённую працу i вялiкi асабiсты ўклад у развiццё
банкаўскай справы рэспублiкi ўзнагародзiць начальнiка Брэсцкага
абласнога ўпраўлення Беларускага акцыянернага камерцыйнага
аграпрамысловага банка "Белаграпрамбанк" Дваранiновiча Рыгора
Мiкалаевiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ